Лагатып амерыканскага стрыт-стайл брэнда Supreme прызналі самым магутным у свеце. Пра гэта паведамляе Hypebeast.
Эксперты платформы Lyst, якая спецыялізуецца на аналізе спажывецкіх паводзінаў у індустрыі моды, склалі спіс самых «уплывовых» фірмовых сімволік.
На другое месца пасля Supreme трапіў лагатып вытворцы адзення для спорту Champion, на трэцяе - паўднёвакарэйская кампанія Fila. За імі ідуць Prada, Fendi і Gucci.
Сёмым у рэйтынгу апынуліся Kappa, восьмым - Versace. Затым — Louis Vuitton і Celine.