Расія і Беларусь саюзнікі і аднадумцы на сусветнай арэне. Абедзве краіны вялікае значэнне надаюць захаванню памяці аб агульнай гісторыі, таму Беларусь і Расію не могуць не турбаваць небяспечныя тэндэнцыі, звязаныя са скажэннем гісторыі Вялікай айчыннай і Другой сусветнай вайны. Пра гэта ў Мінску на адкрыцці сумеснага пасяджэння калегіі МЗС Беларусі і калегіі МЗС Расеі заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, піша Tut.by.

Сяргей Лаўроў лічыць, што сёння ў свеце не спыняюцца спробы апраўдаць, а то і гераізаваць нацыстаў і іх памагатых, перагледзець рашэння Нюрнбергскага трыбунала.

— Трывожыць і тое, што паралельна з фальсіфікацыяй гісторыі набірае абарот русафобія, якая ў некаторых еўрапейскіх дзяржавах узводзіцца ледзь не ў ранг афіцыйнага дыялогу. У гэтых умовах наша агульная задача — працягваць мэтанакіраваныя намаганні па процідзеянні гэтым дэструктыўным задумам, выкарыстоўваючы ўвесь даступны палітычны і прававы інструментарый, — заявіў Сяргей Лаўроў.

Міністр замежных спраў заявіў, што Беларусь і Расія таксама разам будуць рыхтаваць мерапрыемствы да 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны, якія пройдуць у наступным годзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру