Пагадненне аб паказе пяці відэаролікаў пра турыстычны патэнцыял краіны падпісалі Міністэрства спорту і турызму і тэлеканал Euronews, піша БелТА.
Да канца года ў эфір выйдуць сюжэты, знятыя на замову Нацыянальнага агенцтва па турызме. Ролікі пакажуць у апошні тыдзень лістапада і двая першыя тыдні снежня. Іх мэта - прасоўванне Беларусі як краіны, прывабнай для турыстаў.
— Упершыню падпісвае пагадненне з такой буйной тэлекампаніяй, якая зможа расказаць пра Беларусь больш за 400 мільёнам тэлегледачоў. Спадзяюся, гэта пагадненне стане першым крокам у наладжванні шырокамаштабнага інфармацыйнага супрацоўніцтва Euronews з Беларуссю, - сказаў прадстаўнік Мінспорту і турызму