20 лістапада ў расійскім Ноўгарадзе агучылі прысуд 22-гадоваму Дзмітрыю Лучыну. Мужчына быў вядомы як паэт, які нават намінаваўся на прэміі.

Лучына асудзілі за забойства і канібалізм, піша mk.ru. Як вызначылі следчыя, 8 сакавіка 2017 года паэт запрасіў да сябе 45-гадовую жанчыну, з якой пазнаёміўся ў сацсетках.

Пасля мужчына справакаваў сварку — і збіў жанчыну, а затым зарэзаў. Усё гэта ён планаваў загадзя.

Затым Лучын праламіў галаву жанчыны. Яе крывёю ён пачаў пісаць вершы на сценах. А мозг вырашыў з’есці, запіваючы крывёю.

У выніку паэт атрымаў 19 гадоў калоніі строгага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?