Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што ў беларуска-расійскіх адносінах неабходна канчаткова вырашыць галоўнае пытанне — стварыць роўныя ўмовы для працы грамадзян і суб'ектаў гаспадарання. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, піша БелТА.

«У нас, здаецца, і нядрэнныя адносіны ў цэлым з Расійскай Федэрацыяй, нават вельмі добрыя. Факт, што лепш, чым з іншымі дзяржавамі.

Але адно галоўнае пытанне, якое нам трэба вырашыць і аб якім мы і з вамі, і наша МЗС (яшчэ з часоў Барыса Ельцына) казалі, — роўныя ўмовы для працы людзей, суб'ектаў гаспадарання ў нашай агульнай Айчыне. Я так гэта называю. Інакш, напэўна, і не назавеш», — сказаў беларускі кіраўнік.

«Калі ёсць такая розніца ў рабоце суб'ектаў гаспадарання ў парушэнне нашых дамоваў, якія існуюць, гэта дрэнна Трэба вырашыць гэтае асноўнае пытанне, і я думаю, у нас ніколі не будзе прэтэнзій да Расіі, а ў Расіі да нас», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0