Пагадненне аб узаемным прызнанні візаў паміж Беларуссю і Расіяй можа быць падпісана 13 снежня гэтага года. Пра гэта журналістам заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Па словах Макея, сёння праект пагаднення знаходзіцца ў фінальнай стадыі. Да канца гэтага месяца рабочая група па пытаннях міграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы павінна сабрацца і абмеркаваць гэтае пытанне.

- Там засталося некалькі тэхнічных момантаў, якія трэба ліквідаваць. Я думаю, што яно можа быць падпісана на пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы ў снежні. Галоўная задача там — пазбегнуць кантролю на ўнутраных межах, бо гэта важна ў кантэксце транзітнага складніка, — сказаў Макей.

Праца над пагадненнем аб узаемным прызнанні візаў у Беларусі і Расіі працягваецца больш за год. У выніку пытанне па перасячэнні ўнутранай мяжы грамадзянамі трэціх краін застаецца нявырашаным. Заявы аб хуткім падпісанні пагаднення (да канца 2017 года, вясной 2018 году) пакуль засталіся нерэалізаванымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?