Здарэнне адбылося 14 лістапада ў Мачулішчах, 30-гадовы мужчына і 22-гадовая дзяўчына скралі ў адной з крамаў чатыры флаконы дарагой туалетнай вады.

Знікненне тавару трапіла на камеры відэаназірання. Інфармацыя хутка разышлася праз інтэрнэт і тэлебачанне. У міліцыю патэлефанаваў адзін з мінчукоў, які паведаміў пра падазраваных.

У выніку мужчыну і дзяўчыну адшукалі і затрымалі ў сталічнай кватэры. Металічныя дзверы на ўваходзе не сталі непераадольнай перашкодай для байцоў спецыяльнага атраду хуткага рэагавання. Што праўда, скрадзенае яны ўжо паспелі прадаць. Зламыснікі змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання, паведамляе мінская абласная міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0