Расійская гвардыя закупляе дадатковае абсталяванне для разгону мітынгаў. У прыватнасці, плануецца набыць і лазерную зброю. 

З апісання закупкі можна меркаваць, што яе будуць выкарыстоўваць для асляплення натоўпу. Ці бяспечна гэта? 

Прынцыпы дзеяння лазера «Нашай Ніве» патлумачыў ваенны эксперт Аляксандр Алесін. 

«Лазерныя выпраменьвальнікі звычайна выкарыстоўваюцца для асляплення прыладаў навядзення бронемашын, для асляплення дронаў. Таксама — для асляплення снайпераў і лётчыкаў. Ёсць выпадкі, калі людзі нават з аматарскімі лазернымі ўказкамі асляплялі пілотаў грамадзянскай авіяцыі. Таму тэарэтычна лазер можна скіраваць і на натоўп.

Але выклікае пытанне бяспека — калі лазер трапляе на неабароненае вока, то імаверны апёк сятчаткі. Гэта вельмі сур'ёзная рэч», — кажа Алесін.

Лазерныя тэхналогіі як сродак разгону натоўпу разглядаюць і ў іншых краінах. Амерыканцы даследавалі ўздзеянне лазера на людзей — калі ён трапіць на цела, нападнік адступіць, бо яму будзе моцна пячы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?