@BBC3CR

@BBC3CR

Брытанец Эрык Торп 44 гады запар вёў уласнае радыёшоу з хлява. Увесь гэты час мужчыну слухала толькі жонка, паведамляе The Daily Mail.

73-гадовы Торп распавёў, што захапіўся радыёвяшчаннем пасля праслухоўвання пірацкіх станцый у 1960-х. Калі дзяржава абвясціла іх па-за законам, мужчына вырашыў змагацца з рэжымам і запусціў уласнае вяшчанне пад назвай Radio 77.

У Торпа не было ліцэнзіі, што не замінала яму трансляваць музыку папулярных поп-выканаўцаў, пераказваць мясцовыя навіны і агучваць несапраўдныя рэкламныя аб'явы. Усё гэта чула толькі яго жонка. Аднак калі яе не было дома, радыёвядоўца не спыняў эфіры.

Аднойчы з-за шуму ў хляве суседзі паскардзіліся на Торпа ў паліцыю. Вінаваты скарыстаўся сітуацыяй і ўзяў інтэрв'ю ў вартавых правапарадку.

Пасля доўгіх гадоў бесперапыннай працы радыёвядучаму нарэшце ўсміхнуўся поспех. Пра яго ўспомнілі супрацоўнікі «Бі-бі-сі»: у 1974 годзе аб стараннях мужчыны расказвалі стваральнікі праграмы Nationwide. Урывак праграмы быў апублікаваны на старонцы BBC Archive ў твітары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0