Напярэдадні калядных і навагодніх святаў адна з брытанскіх інтэрнэт-крам запусціла ў продаж гірлянды для барады, паведамляюць інфармагенцтва.
Як сцвярджае вытворца, дадзеная канструкцыя «бязбольна мацуецца да вашай барады».
Гірлянда складаецца з 18-ці Nano LED - святладыёдаў, якія могуць змяняць колер. Даўжыня кабеля, на які яна мацуецца, каля 90 см. Усе лямпачкі працуюць ад невялікага акумулятарнага блока, які лёгка схаваецца ў барадзе.
Адзінае абмежаванне пры выкарыстанні такога ўпрыгожвання - барада павінна быць сухая. Таксама Beard Lights не рэкамендуецца выкарыстоўваць на вуліцы, асабліва падчас снегу або дажджу.
0
0
0
0
0
0