Інцыдэнт адбыўся ў Варонежскай вобласці, у вёсцы Браткі Цярноўскага раёна. Мост цераз раку Савала абрынуўся пад цяжарам аўто, што ехалі па ім. З пераправы ўпалі тры машыны — два МАЗы і кран КамАЗ.
Абрынулася 120 метраў моста.
Як паведамляецца, аварыйна-выратавальныя работы завершаныя.
Паводле МНС, у выніку здарэння пацярпелі шэсць чалавек. З іх трое — у цяжкім стане.
У сеціве з'явілася відэа з месца здарэння. На апублікаваных кадрах бачныя абломкі перакрыццяў і аўто, якія зваліліся з моста.