Фота fiba.basketball.

Фота fiba.basketball.

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе перамагла на выездзе Турцыю з лікам 60:56 у заключным матчы кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы 2019 года, паведамляе БелТА.

Першая чвэрць сустрэчы ў Кайсеры прайшла ва ўпартай барацьбе. Гаспадыні пляцоўкі толькі перад вялікім перапынкам змаглі выйсці наперад - 35:32. Пасля адпачынку падапечныя Наталлі Трафімавай упэўнена дзейнічалі ў абароне і пад шчытом суперніц.

У заключныя дзесяць хвілін матчу турчанкі за чатыры з паловай хвіліны да сірэны выйшлі наперад - 54:53. Аднак гаспадыні даволі хутка атрымалі пяць камандных фолаў, пасля якіх пры парушэнні правілаў прызначаюцца штрафныя кідкі.

Неўзабаве Кацярыне Сныцінай удалося закінуць з далёкай дыстанцыі і прынесці тры ачкі беларускам. Выніковы лік - 60:56.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0