У МЗС РФ заявілі, што Масква рашуча адхіляе любыя абвінавачванні ў агрэсіўных і незаконных дзеяннях у Азоўскім моры і Керчанскім праліве, піша ТАСС.
Расія перасцерагае Украіну ад спробаў перагледзець цяперашні статус Азоўскага мора, якія супярэчаць міжнароднаму праву. Пра гэта гаворыцца ў пашыранай у сераду заяве МЗС РФ.
Як адзначаецца, Масква «адкрытая да канструктыўнага дыялогу па сітуацыі ў Азоўскім моры. У МЗС заклікалі Кіеў «устрымацца ад любых авантур», скіраваных на «аднабаковае вызначэнне дзяржмяжы ў Азоўскім моры, якую РФ не прызнае».
У расійскім дыпведамстве папярэдзілі, што «адказнасць за магчымае далейшае абвастрэнне сітуацыі ў Азова-Керчанскай акваторыі кладзецца на Украіну і дзяржавы, што падтрымліваюць яе правакацыйныя дзеянні». Таксама Масква адхіляе ўсе абвінавачанні Кіева ў агрэсіўных і незаконных дзеяннях у Керчанскім праліве і Азоўскім моры.
У МЗС РФ сцвярджаюць, што Расія не нарошчвае вайсковую прысутнасць у рэгіёне, насуперак заявам Кіева і Бруселя, удакладніўшы, што ў асноўным дыслакаваныя там сілы выкарыстоўваюцца для аховы Крымскага моста.