Памёр начальнік Галоўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл (ГРУ) Расіі генерал-палкоўнік Ігар Корабаў.

Корабаву было 62 гады. Прычынай смерці названа «цяжкая і працяглая хвароба».

Корабаў узначаліў ведамства пасля смерці папярэдняга начальніка Ігара Сергуна, што памёр 3 студзеня 2016 года.

З таго часу расійская ваенная разведка правяла некалькі гучных аперацый, а яе кіраўнікі і супрацоўнікі патрапілі пад санкцыі ці апынуліся ў цэнтры скандалаў.

Так, ЗША абвінавацілі ГРУ ў кібератацы на серверы Дэмакратычнай партыі ў 2016 годзе і ў спробах умяшацца ў выбары. Брытанскія ўлады абвінавацілі ГРУ ў атручванні былога палкоўніка Сяргея Скрыпаля і яго дачкі.

Пазней з'явілася афіцыйнае абвінавачванне ў тым, што ваенная разведка Расіі праводзіла кібератакі супраць Арганізацыі па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ), Сусветнага антыдопінгавага агенцтва і следчых, якія вядуць справу аб крушэнні малайзійскага «Боінга» на Данбасе.

Са снежня 2016 года Корабаў знаходзіўся пад персанальнымі санкцыямі ЗША, іх увялі ў сувязі з меркаваным умяшаннем Расіі ў амерыканскія выбары.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру