Суд у Гватэмале прысудзіў адстаўнога вайскоўца 66-гадовага Сантаса Лопеса Алонзу, які служыў у спецпадраздзяленні мясцовых узброеных сілаў Каібілес, да 5160 гадоў турмы. Мужчына быў прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў масавых забойствах мірных жыхароў у абшчыне Дос-Эрас падчас грамадзянскай вайны 1960-1996 гадоў у Гватэмале.

Лопес Алонза нясе адказнасць за забойства 171 чалавека ў снежні 1982 года, прыйшоў да высновы суддзя Элвіс Дэвід Эрнандэс.

За кожную з ахвяраў былому ваеннаму ён прызначыў па 30 гадоў турмы. Яшчэ 30 гадоў пазбаўлення волі яму далі за злачынствы супраць чалавечнасці.

Такім чынам, агульны турэмны тэрмін, да якога быў прысуджаны мужчына, склаў 5160 гадоў.

Аднак за кратамі Лопес Алонза, як удакладняе 20minutos, правядзе не больш за 50 гадоў - у Гватэмале гэты тэрмін з'яўляецца максімальным, дазволеным законам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?