У распараджэнні «Нашай Нівы» аказаліся копіі дакументаў адміністрацыі Савецкага раёна Мінска аб арганізацыі прымусовай падпіскі. Прычым «лісты шчасця» дасланыя не толькі ў дзяржаўныя, але і ў прыватныя кампаніі.

Гаворка ідзе пра афіцыйныя газеты, кшталту «СБ. Беларусь сёння», «Рэспублікі» і «Мінского курьера», а таксама прыватны праўладны часопіс «Планета».

Адміністрацыя раёна не верыць кіраўнікам прадпрыемстваў на слова і просіць прадаставіць доказы падпіскі ў ідэалагічнае ўпраўленне. 

Адказны за арганізацыю падпісной кампаніі начальнік упраўлення ідэалогіі Савецкага раёна Віталь Адамовіч у каментары «Нашай Ніве» паспрабаваў патлумачыць, што гаворкі пра прымус няма.

«Мы толькі інфармуем, што пачынаецца падпісная кампанія», — сказаў ён. 

Віталь Адамовіч, фота Minsknews

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру