Амэрыканец загінуў на індыйскім востраве, які зьяўляецца домам для ізаляванага племені. Яно вядомае тым, што нападае на чужынцаў з лукамі і стрэламі, перадае радыё «Свабода». 

Чалавек, ідэнтыфікаваны як Джон Чаў, прыехаў на Паўночны Сэнтынэльскі востраў, дзе жыве племя сэнтынэльцаў. Паліцыя затрымала сямёх рыбакоў за тое, што яны дапамаглі 27-гадоваму амэрыканцу трапіць туды.

Сэнтынэльцы застаюцца сярод апошніх плямёнаў у сьвеце, якіх не кранула сучасная цывілізацыя. Яны вядомыя поўнай адмовай ад кантакту з чужынцамі і часта нападаюць на любога, хто набліжаецца да іх.

Сваякі Чаў выказалі ў Instagram смутак з нагоды яго сьмерці. Сям’я таксама заклікала праваахоўнікаў вызваліць тых, хто дапамагаў Чаў трапіць на востраў.

Запісы ў сацыяльных сетках сьведчаць, што Чаў на працягу апошніх некалькіх гадоў падарожнічаў па розных частках паўднёвай Індыі і прапаведаваў хрысціянства.

Сэнтынэльцы многія тысячы гадоў жывуць без кантактаў з іншымі цывілізацыямі. Яны не ўмеюць здабываць агонь, палююць з дапамогай лукаў і стрэл і атакуюць з лукаў верталёты з людзьмі, якія прылятаюць назіраць за іх жыццём. Колькасць племені невядомая, але ацэньваецца прыкладна як 150 чалавек. Сэнтынэльцы — самы закрыты з народаў, якія насяляюць астравы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?