mil.ru

В.а начальніка Галоўнага ўпраўлення Генеральнага штаба (ГУ ГШ, больш вядома як ГРУ) узброеных сіл Расіі прызначаны віцэ-адмірал Ігар Касцюкоў.

Раней ён займаў пасаду першага намесніка начальніка ГРУ. Пасада кіраўніка спецслужбы вызвалілася пасля смерці 21 лістапада Ігара Корабава.

Касцюкоў нарадзіўся 21 лютага 1961 года. Па заканчэнні ваеннай ВНУ служыў па лініі ваеннага аташэ, браў непасрэдны ўдзел у кіраванні ваеннай аперацыяй у Сірыі. У 2017 г. Пуцін прысвоіў яму званне Героя Расіі.

Памёр другі запар начальнік ГРУ. Падчас яго кіравання расійская разведка трапіла ў некалькі скандалаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру