МНС і Дзядя Ваня падрыхтавалі новы кавер на песню Ягора Крыда і Філіпа Кіркорава «Колер настрою — чорны» і абралі для гэтага чырвоны колер, паведамляе 112.by.

У здымках прынялі ўдзел работнікі МНС і члены іх сем'яў. Ключавая думка кліпа: «112 — нумар бяспечны». Ён з'явіўся ў Беларусі ў дадатак да ўжо існуючага 101 напярэдадні правядзення чэмпіянату свету па хакеі — 2014 і выкарыстоўваецца практычна ва ўсёй Еўропе. У сувязі з ІI Еўрапейскімі гульнямі кліп будзе яшчэ і добрым спосабам нагадаць, куды звяртацца, «калі нешта пойдзе не так».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0