Выдавецтва «Янушкевіч» ладзіць у сваёй інтэрнэт-кнігарні januskevic.by татальны распродаж кніг на «чорную пятніцу», са зніжкамі ад 30% да 70%. Акцыя будзе адбывацца тры дні — з 23 па 25 лістапада.

Калі яшчэ, як не цяпер, закупіцца кнігамі пад Новы год? Учытацца ў Маркеса, Кізі, Лаўкрафта, вывучыць біяграфіі Пілсудскага і Някляева, парадаваць сваіх дзетак гісторыямі пра ката Шпрота і нарвежскага хлопчыка Гармана, атрымаць асалоду ад новай прозы Людмілы Рублеўскай і Юліі Шаровай.

Колькасць экзэмпляраў у продажы падчас «чорнай пятніцы» будзе абмежаваная — не адкладвайце пакупку на апошні час. Кнігі адразу можна будзе забраць з нашага офіса — самавываз будзе працаваць у пятніцу 23 лістапада да 19.00, а таксама ў суботу 24 лістапада з 11.00 да 17.00. Акцыя будзе распаўсюджвацца на заказы, зробленыя праз сайт januskevic.by.

Заходзьце!

 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру