mil.by

mil.by

План абароны Беларусі на чарговы пяцігадовы перыяд будзе цалкам перапрацаваны, паведаміў начальнік генеральнага штаба Узброеных сіл — першы намеснік міністра абароны Алег Белаконеў.

«Органам вайсковага кіравання сумесна з дзяржаўнымі органамі трэба будзе поўная перапрацоўка Плана абароны Рэспублікі Беларусь на чарговы пяцігадовы перыяд», — прыводзяцца ў паведамленні на сайце Мінабароны словы Алега Белаконева па выніках пасяджэння Генеральнага штаба.

Гэта будзе адным з кірункаў дзейнасці ў 2019 годзе.

Акрамя таго, працягнуў першы намеснік міністра, у наступным годзе трэба будзе аб'ёмная работа па падрыхтоўцы і правядзенні з Узброенымі сіламі Расіі сумеснага аператыўнага вучэння «Шчыт Саюза — 2019».

«Прыярытэтам па-ранейшаму застанецца падтрыманне на высокім узроўні баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці ўсіх воінскіх фарміраванняў», — адзначаецца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?