1. Свая аўдыторыя

Аўдыторыя «Нашай Нівы» як ніякая іншая шануе беларускую мову, гісторыю і культуру. 

Кожны дзень да нас прыходзіць каля 50 тысяч унікальных карыстальнікаў, 70% з якіх заходзяць на «НН» наўпрост, набіраючы nn.by у адрасным радку свайго браўзера.

Яшчэ адзін важны факт: у сярэднім наш чытач праводзіць на сайце каля 12 хвілін, за якія паспявае адкрыць 5-6 матэрыялаў. Кожны можа знайсці ў нас што пачытаць (агулам мы публікуем каля 70 навін на дзень). 

2. Моцныя гістарычныя матэрыялы

Гісторыя — адзін з кітоў, на якіх стаіць «Наша Ніва». Мы працуем з найлепшымі гісторыкамі і краязнаўцамі краіны, якія ствараюць для нас абсалютна ўнікальны кантэнт.

  1. Спецпраект «Беларускія гераіні» з Samsung

  2. «Паромы» з Volkswagen

Не можам тут не адзначыць, што сёлета на змену папяровай версіі «НН» прыйшоў глянцавы часопіс «Наша Гісторыя», дзе мы папулярна распавядаем пра найважнейшыя падзеі нашай мінуўшчыны (сюды таксама можна даваць рэкламу: і на ўнутраныя старонкі, і на вокладку).

3. Шырокі дыяпазон ідэй

Але гісторыя — далёка не адзінае, на чым мы выбудоўваем канцэпцыі нашых спецыяльных рэкламных праектаў. 

У 2018-м годзе мы адправіліся з Віктарам Марціновічам у Вену, падабралі беларускім класікам сучасныя модныя вобразы, перафарбавалі журналістам «НН» валасы ў сіні і зялёны, развянчалі міфы пра санаторыі на гіфках з коцікамі і паглядзелі рэдакцыяй «Нашай Ніны» ЧС па футболе.

Кожнаму кліенту мы стараемся падрыхтаваць некалькі нестандартных прапаноў. 

4. Нас чытаюць мінчукі

Больш за 40% нашай аўдыторыі — жыхары сталіцы. Кожны месяц яны адкрываюць каля 3 мільёнаў старонак, што дазваляе нам канкураваць і з гарадскімі парталамі.

5. Матэрыялы на дзвюх мовах

Усе нашы артыкулы выходзяць як па-беларуску, так і па-руску, таму вашу рэкламу ўбачыць максімальна шырокая аўдыторыя. Да таго ж, матэрыялы можна будзе адшукаць праз пошукавікі на дзвюх мовах.

6. Розныя фарматы

Сваім партнёрам мы можам прапанаваць шмат варыянтаў «упакоўкі» рэкламы: лонгрыды, карткі, тэсты, фота- і відэапраекты, банеры, тызеры і брэндаванне старонак.

Тызер — наша спецыяльная распрацоўка, калі адаптыўны рэкламны блок адлюстроўваецца ў кожным артыкуле пэўнай рубрыкі.

7. Лонгрыды

Лонгрыды — наш козыр. Мы можам вярстаць праекты з рознымі ваў-эфектамі на адмысловай платформе Tilda, распрацоўваць для іх спецдызайн, інтэграваць колеры брэнда-партнёра. 

Гэта самы складаны і дарагі варыянт рэкламы, але яно таго варта. Да таго ж, сёння гэтага амаль ніхто не робіць.

  1. «Гарады Магдэбургскага права» з Сяргеем Гудзіліным: Амсціслаў. Горад на мяжы культур

  2. «Напалеон Орда: як змяніўся беларускі пейзаж за 150 год» з МТС

8. Дэмакратычныя цэны

Нават калі ў вас няма вялікіх бюджэтаў — пішыце нам, мы абавязкова знойдзем цікавы фармат рэкламы для вырашэння вашых задач. (Кліенты кажуць, у нас вельмі дэмакратычныя расцэнкі.) 

9. З намі працуюць топавыя гульцы рынку

Летась і за чатыры месяцы гэтага года мы зрабілі больш за паўтары сотні партнёрскіх матэрыялаў і ў некалькі разоў павялічылі базу кліентаў, якія даверылі нам прасоўванне свайго брэнда. 

Сярод іх — мабільныя аператары, банкі, найбуйнейшыя сеткі крамаў, аўтадылеры, замежныя і айчынныя вытворцы.

Мы ўдзячныя кожнаму, хто звярнуўся да нас!

Калі вам цікава ўбачыць прыклады нашай супрацы з вялікімі брэндамі, то шукайце іх тут:

Выдатна працуе! Топ-10 найлепшых рэкламных спецпраектаў «НН» за 2018 год

Калі ж вас цікавяць нашы падыходы да розных маркетынгавых задач, зірніце вось гэта:

Як мы робім рэкламу: 10 цікавых кейсаў НН у 2018-м

10. Рэклама на «НН» — гэта ваш унёсак у беларушчыну 

Калі вы даяце рэкламу на нашы пляцоўкі — вы робіце ўнёсак у развіццё беларушчыны і падтрымліваеце беларускамоўнае незалежнае выданне! 

Мы будзем рады ўбачыць вас сярод нашых партнёраў. Пагартайце наш медыя-кіт і напішыце нам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?