Вечерний Брест

Брэсцкі абласны суд вынес прысуд былому генеральнаму дырэктару ААТ «Івацэвічдрэў» Уладзіміру Шульгу і прыяцелю яго сына Аляксандру Непляховічу, піша Tut.by.

Уладзімір Шульга прызнаны вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнулі цяжкія наступствы. Ён прыгавораны да пяці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Яшчэ адзін фігурант, прыяцель сына Уладзіміра Шульгі, Аляксандр Непляховіч прызнаны вінаватым у дапамаганні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Нагадаем, у красавіку мінулага года КДБ затрымаў былога гендырэктара «Івацэвічдрэў», яго сына і прыяцеля. Устаноўлена, што ў 2014-2017 гадах пры арганізацыі паставак меламіну і хімічных дабавак дырэктар меў магчымасць напрамую заключыць дагаворы з прадпрыемствам-вытворцам. Замест гэтага ён купляў меламін і іншыя дабаўкі ў фірмы, якая была падкантрольная яго сыну і яго прыяцелю Аляксандру Непляховічу. У выніку прадукцыю закуплялі па завышанай цане. Шкода ацэньваецца ў 749 тысяч рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру