Пра гэта БАЖ паведаміў сам Быкоўскі. Справа супраць журналіста перакваліфікаваная паводле арт. 252 КПК «у сувязі з прымяненнем мер адміністрацыйнага ўздзеяння». Журналіст атрымаў штраф 735 рублёў.

Карэспандэнт Deutsche Welle ў Беларусі быў адным з 14-ці абвінавачаных па крымінальнай «справе БелТА», заведзенай супраць недзяржаўных журналістаў.

Таксама крымінальны пераслед спынены супраць галоўнага рэдактара партала realt.by Уладзіслава Кулецкага.

Артыкул 86 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса РБ прадугледжвае вызваленне ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем асобы да адміністрацыйнай адказнасці. Гэта тычыцца асоб, якія ўпершыню здзейснілі злачынства, якое не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі, або менш цяжкае злачынства і кампенсавалі шкоду, альбо выплацілі даход, атрыманы злачынным шляхам, або іншым чынам загладзілі нанесеную злачынствам шкоду.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру