Доступ да базы дадзеных беларусаў, якія «не занятыя ў эканоміцы», зможа атрымаць кожны. Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірына Касцевіч на семінары ў Віцебску, паведамляюць «Вітебскіе весті».

Ірына Касцевіч. Фота 1prof.by

Гэтая база цяпер карэктуецца і павінна быць адкрыта 1 снежня. Цалкам адкарэктаваныя спісы дармаедаў мусяць быць сфарміраваныя да 1 лютага 2019 года. Таму дакументы, што чалавек вучыцца ці працуе за мяжой, трэба прад'явіць да 21 студзеня 2019 года.

Прапрацоўваецца варыянт інфармавання грамадзян аб тым, што яны трапілі ў «чорны спіс» і будуць плаціць за паслугі ЖКГ па 100-адсоткавым тарыфе, праз «жыроўкі»

Карыстальнікі інтэрнэту змогуць атрымаць доступ да базы не занятых у эканоміцы на Адзіным партале электронных паслуг, лагін і пароль для гэтага выдадуць у службе «адно акно».

Раней ужо паведамлялася, што «дармаеды» будуць вымушаныя аплачваць паслугі ЖКГ па 100% коштах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру