У чацвер днём у Мінску знік 11-гадовы Коля Грамовіч. У дзіцяці аўтызм. Хлопчык не размаўляе, піша tut.by.

Паводле інфармацыі пошукава-выратавальнага атрада «Анёл», у 14.45 Коля павінен быў выйсці з 29-га тралейбуса на прыпынку «Валгаградская», але з'ехаў у напрамку «Зялёнага Луга». Можа выйсці на любым прыпынку па маршруце 29-га тралейбуса. І ў адваротным кірунку таксама.

- Зусім нядаўна з намі звязаліся з «Мінсктрансу», - распавядае Сяргей Коўран, кіраўнік пошукава-выратавальнага атрада «Анёл». - Адзін з кіроўцаў бачыў, як дзіця выходзіла з 25-га тралейбуса.

Тых, хто ўбачыць хлопчыка, просяць тэлефанаваць: 7733 (для ўсіх мабільных аператараў), +375 33 6666 856, +375 33 6666 033, 102.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру