23 лістапада надвор'е Беларусі будзе вызначацца вобласцю павышанага атмасфернага ціску, паведамляе Белгідрамет.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, без істотных ападкаў. Месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы ­-2..- 8° С, усярэдзіне дня -3.. + 3° С.

24 лістапада месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, днём па паўднёвым захадзе з дажджом). У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы.

Тэмпература паветра ноччу -2..- 8° С, пры праясненнях да -11° С, днём -3.. + 3° С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру