Фота: Flickr/Ansel.Ma.

Фота: Flickr/Ansel.Ma.

Спіс найлепшых гарадоў для тых, хто працуе аддалена і падарожнічае, узначаліў горад Гаосюн ў Тайвані.

Пра гэта паведамляе выданне Lonely Planet.

Адзначаецца, што кошт месячнага пражывання ў Гаосюн складае 956 даляраў на месяц. У гэтую суму ўваходзіць аплата нумару ў недарагім гатэлі ў цэнтры горада і трохразовае харчаванне.

Другі радок заняў украінскі Львоў, месяц жыцця ў якім абыйдзецца ў 539 даляраў. На трэцім месцы апынулася сталіца Непала, горад Катманду, штомесячныя расходы у якім складаюць 651 даляр.

Яшчэ ў топ-10 патрапілі сталіца В'етнама, горад Ханой (859 даляраў), Каломба на Шры-Ланцы, Чыанграй у Тайландзе, Далат у В'етнаме, Бішкек у Кыргызстане і Керэтара ў Мексіцы.

Спіс складалі на аснове такіх крытэрыяў, як хуткасць інтэрнэту, клімат, бяспека, кошт арэнды жылля і дружалюбнасць мясцовых жыхароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0