Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз на менскім форуме выказаўся наконт адмены сьмяротнай кары ў Беларусі, піша радыё «Свабода».

«Наконт сьмяротнай кары, я не адкрыю тут Амэрыку, мы не вядзём торгу. Гэта сур’ёзнае пытаньне для нас як для краіны, для нашых людзей. У нас быў рэфэрэндум па гэтым пытаньні, і мы гэта пастаянна паўтараем. Не лічыцца з гэтым меркаваньнем сёньня даволі складана», — сказаў Анатоль Глаз.

Паводле прэс-сакратара МЗС, у парлямэнце Беларусі створана адмысловая група па гэтым пытаньні, ідзе праца з грамадзкай думкай і з Радай Эўропы.

«Але пакуль сьпеласьці такой не адчуваецца. Нічога ня выключана. Але калі гэты крок будзе зроблены, ён ня будзе зроблены ў абмен на нешта. Гэта ня будзе гандаль, не ў абмен за нешта ці ў спадзеве атрымаць нешта. Мы яго зробім для сябе тады, калі будзем адчуваць сябе гатовымі. Альбо на палітычным узроўні, альбо на ўзроўні насельніцтва нашай краіны. Таму нічога ня выключана», — заявіў Глаз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0