Улады Калужскай вобласці Расіі цалкам разлічыліся за будаўніцтва ў рэгіёне аб'ектаў да чэмпіянату свету па футболе 2018 года, паведаміў РІА Навіны прадстаўнік абласнога ўрада.

Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу заявіў, што Расея да гэтага часу не разлічылася за аб'екты, пабудаваныя беларусамі ў Калузе да чэмпіянату свету па футболе.

Прадстаўнік урада Калужскай вобласці растлумачыў, што беларускі бок быў субпадрадчыкам пры будаўніцтве дзвюх трэніровачных баз да чэмпіянату.

«Урад Калужскай вобласці выканаў свае фінансавыя абавязацельствы перад генеральным падрадчыкам у поўным аб'ёме», — сказаў суразмоўца.

Паводле партала «Калуга 24», базы на Грабцаўскай і на Тульскай шашы («Арбіта» і «Спадарожнік») будаваў Гомельскі домабудаўнічы камбінат, а генеральны падрад на будаўніцтва аб'ектаў атрымала ТАА «ТП ХОНКО», галоўны офіс якога знаходзіцца ў канадскім Квебеку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0