Уладзімір Сямашка і Рыгор Карасін. Фота МЗС.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Уладзімір Сямашка ўручыў копіі даверчых грамат статс-сакратару - намесніку міністра замежных спраў Расіі Рыгору Карасіну, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага замежнапалітычнага ведамства.
Падчас гутаркі бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін, вынікі сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі, што адбылося ў Мінску 21 лістапада, графік кантактаў і мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву.
Уручэнне копій даверчых грамат — падрыхтоўчы этап да ўручэння іх арыгіналаў кіраўніку дзяржавы.
Падчас працы ва ўрадзе Уладзімір Сямашка курыраваў сферы прамысловасці і паліўна-энергетычнага комплекса. У Расіі ён зарэкамендаваў сябе як жорсткі перамоўшчык па нафтагазавых пытаннях.