Фота whosdatedwho.com

Фота whosdatedwho.com

Кінарэжысёр Нікалас Роўг памёр у Лондане на 91-м годзе, паведамляе BBC. Паводле інфармацыі, кінарэжысёр памёр у ноч на суботу сярод сям'і.

Усе шэсцьдзесят гадоў кар'еры рэжысёр здымаў арыгінальнае і супярэчлівае кіно. У прыватнасці, псіхалагічны трылер «А зараз не глядзі», які выйшаў у 1973 годзе, выклікаў дыскусію праз паказ графікі з сэксуальнымі сцэнамі.

Нікаласа Роўга лічылі адным з самых арыгінальных кінематаграфістаў Вялікабрытаніі.

У 1968-м дэбютаваў як рэжысёр (таксама быў аператарам) экстравагантнай стужкі «Прадстаўленне» (Performance) — пра абмен асобамі — з удзелам рок-музыканта Міка Джагера. Агульная нонканфармісцкая накіраванасць, мноства пасцельных і наркатычных сцэн шакавалі кампанію Warner Brothers, якая затрымала выпуск фільма на два гады.

Роўг часта раздражняў крытыкаў і атрымаў рэпутацыю «цяжкага рэжысёра» для акцёраў. Зняў эпізоды ў серыяле «Хронікі маладога Індыяны Джонса» (1993), фільмы «Эўрыка» (1983 год), «Поўны масаж цела» (1995 г.), «Чалавек, які ўпаў на Зямлю» (1963 год) і інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0