«Рассельгаснагляд» мае новыя прэтэнзіі да 11 беларускіх вытворцаў мяса, каўбасаў і сыроў. Як паведамляе сайт ведамства, у сувязі з выяўленымі паўторнымі парушэннямі ад 24 лістапада часова абмяжоўваецца ўвоз у Расію прадукцыі чатырох прадпрыемстваў:
- «Белавежскія далікатэсы» — какцыдыястатыкі ў каўбасных вырабах з мяса птушкі;
- «Віцебская бройлерная фабрыка» — какцыдыястатыкі ў мясе птушкі;
- «Птушкафабрыка «Дружба» — какцыдыястатыкі і тэтрацыклін у мясе птушкі;
- «Слуцкі мясакамбінат» — тэтрацыклін у ялавічыне.
Таксама «Рассельгаснагляд» уводзіць узмоцнены лабараторны кантроль у дачыненні прадукцыі наступных прадпрыемстваў:
- агракамбінат «Дзяржынскі» — перавышэнне КМАФАнМ у мясе птушкі;
- камбінат «Белавежскі» — хінолы ў каўбасных вырабах, тэтрацыклін у ялавічыне;
- «Бярозаўскі сыраробчы камбінат» — хлорамфенікол у сыры;
- «Дзятлаўскі сыраробчы завод» — перавышэнне масы натаміціну на адзінку плошчы паверхні сыру;
- «Мясакамбінат Пастаўскі» — кішэчная палачка і перавышэнне КМАФАнМ у ялавічыне, тэтрацыклін у ялавічыне;
- «Пінскі мясакамбінат» — тэтрацыклін у ялавічыне;
- «Слонімскі мясакамбінат» — выяўленне у кансервах ялавічыны ДНК, не заяўленай на маркіроўцы.