Даніла Кавалёў. Фота ФК «Дняпро».
У паўабаронцы «Гарадзеі» Дзмітрыя Ігнаценкі — шасцёра дзяцей. Старэйшыя — Даніла і Ева — дзеці ягонай жонкі Таццяны ад першага шлюбу, а чацвёра дзетак з'яўляюцца роднымі для 30-гадовага спартоўца.
Як прызнаваўся Ігнаценка ў інтэрв'ю, дзяцей ён не дзеліць і ўсіх лічыць сваімі. Аднойчы на правах бацькі Дзмітрый быў вымушаны сур'ёзна паразмаўляць з Данілам, калі праз першае каханне той пачаў менш увагі звяртаць на вучобу і трэніроўкі.
Пакуль сям'я жыве ў Мінску на здымнай кватэры, але часта збіраюцца разам у Магілёве, дзе жывуць старэйшыя дзеці.
Дзмітрый Ігнаценка дапамагае магілёўскаму дому немаўляці, а таксама актыўна ўдзельнічае ў дабрачынных акцыях, якія ладзіць футбольны клуб.