Фота Волі Афіцэравай

Сярэдні заробак у 2019 годзе плануецца ў Беларусі на ўзроўні не менш за 1025 рублёў, у бюджэтнай сферы - 820 рублеў. Пра гэта паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Сяргей Румас па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, піша БелТА.

«Сярэдні заробак павінен скласці ў наступным годзе не менш за 1025. Зарплата ў бюджэтным сектары павінна быць не менш за 80% ад сярэдняй заработнай платы, то бок, на ўзроўні 820 - гэта ў сярэднім па годзе», - распавёў Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, урад таксама плануе у 2019 годзе працягнуць збліжэнне мінімальнай зарплаты і мінімальнага спажывецкага бюджэту, каб з 1 студзеня 2020 году гэтыя велічыні зраўняліся. «Па нашым сённяшнім ацэнкам, мінімальная зарплата з 1 студзеня 2020 складзе Br377», - дадаў прэм'ер-міністр

Нагадаем, што сярэдні заробак за кастрычнік склаў 999,7 рубля (471 даляр у эквіваленце).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру