Упраўленне ФСБ Расіі па Хакасіі спыніла справу аб экстрэмізме ў дачыненні да абаронцы карэнных народаў Лідзіі Баінавай з-за допісу ва «Укантакце».
Справу супраць Баінавай з-за яе допісу ў інтэрнэце, у якім ФСБ убачыла заклікі да «гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да прадстаўнікоў рускага этнасу». У публікацыі папулярызатар хакаскай культуры скардзілася на прыгнёт мясцовых жыхароў, у прыватнасці, яна распавяла, што ў гульнявым пакоі адной з устаноў Абакана дзеці сказалі, што «ўваход туды толькі рускім».
Справу спынілі праз адсутнасць складу злачынства. На думку абароны, ключавыя доказы па справе атрымалі з парушэннем нормаў.