Пра гэта пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім заявіў у інтэрв'ю tut.by, каментуючы ўведзены закон аб ваенным становішчы.

Нагадаем, што з 9.00 раніцы заўтрашняга дня ваеннае становішча будзе ўведзена ў наступных абласцях Украіны: Адэская, Вінніцкая, Луганская, Мікалаеўская, Адэская, Сумская, Харкаўская, Чарнігаўская, Херсонская, Данецкая і Запарожская, а таксама ва ўнутраных водах Азова-Керчанскага праліва.

— Усе кажуць пра ваеннае становішча так, быццам аб'яўляецца вайна іншай дзяржаве. Гэта не так і пра гэта ўжо было сказана, - кажа Ігар Кізім.

— Ваеннае становішча, хутчэй за ўсё, тычыцца пытанняў кіравання і мабілізацыі ўлады на месцах, і ніякага дачынення да рэжыму знаходжання іншаземцаў не мае.

Відавочна, будуць прынятыя пэўныя мерапрыемствы ў тых сілавых структурах, якія кантралююць парадак на вуліцы, праходжання мяжы. Думаю, турысты не адчуюць адмысловых змен.

Ваеннае становішча — гэта крок на апярэджанне магчымых правакацый з боку Расійскай Федэрацыі.

Што да беларусаў, яны спакойна могуць ехаць ва Украіну на навагоднія святы. Тым больш, што ваеннае становішча ўведзена да 27 снежня.

На думку Ігара Кізімы, ваеннае становішча можа быць падоўжанае толькі ў адным выпадку, калі Расія пачне ваенныя дзеянні на тэрыторыі Украіны.

— А пакуль беларусы як ездзілі, хай і ездзяць ва Украіну. Ёсць выраз, які вельмі люблю: «Калі паводзяць сябе прыстойна, то, калі ласка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0