Навуковы супрацоўнік Расійскага інстытута гісторыі мастацтваў Вольга Фядорчанка распавяла ў «Жывым Журнале», што яе дачцэ, вучаніцы чацвёртага класа, далі дамашняе заданне — напісаць ліст бацьку на фронт.
Жанчына абурылася тым, што нейкі «дзяржаўны ідыёт прыдумляе такія тэмы для дамашніх заданняў», і палічыла гэта недарэчнай падрыхтоўкай да вайны.
Фядорчанка таксама дала тэкст ліста сваёй дачкі, якая, па яе словах, так і «не змагла прыняць уяўныя абставіны».
Фядорчанка напісала, што, па словах іншых бацькоў, такое заданне змяшчаецца ў падручніку для чацвёртакласнікаў. Яна распавяла, што бацькоў шакавала прапанаваная тэма і яны збіраюцца байкатаваць гэта і некаторыя іншыя дамашнія заданні.