Крымінальны пераслед па «справе БелТА» пяцярых супрацоўнікаў Tut.by, у тым ліку рэдактараў Галіны Уласік, Ганны Калтыгінай, Дзмітрыя Бобрыка, спынілі, паведамляе партал.

Сёння задаволілі іх хадайніцтвы аб спыненні вытворчасці па крымінальнай справе на падставе арт. 86 КК (Вызваленне ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем асобы да адміністрацыйнай адказнасці). Усе рэдактары пагасілі страту (ад 3 000 да 17 000 рублёў) і заплацілі адміністрацыйныя штрафы 30 базавых велічынь (735 рублёў). Зараз па «справе БелТА» яны праходзяць як сведкі. Падпіску аб нявыездзе адмянілі, забарону на выезд з краіны знялі.

Абвінавачанымі па крымінальнай справе застаюцца галоўны рэдактар ​​Tut.by Марына Золатава і рэдактар ​​Ганна Ермачонак. Марыне Золатавай прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Бяздзейнасць службовай асобы). Санкцыі па гэтым артыкуле прадугледжваюць ад штрафу да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Таксама 27 лістапада naviny.by паведамілі, што спынілі крымінальны пераслед яшчэ аднаго фігуранта справы, рэдактара інтэрнэт-сайта газеты «Беларусы і рынак» Аляксея Жукава. Ён заплаціў адміністрацыйны штраф 30 базавых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0