У варшаўскім гульнявым пакоі памёр 35-гадовы мужчына і яго 4-гадовы сын. Бацька атруціў свайго сына, а пасля атруціўся сам, паведамляе Wprost.

Трагедыя здарылася ў нядзелю 25 лістапада пасля таго, як бацька прыйшоў на сустрэчу з сынам. Выхаваннем хлопчыка займалася маці, а бацька меў судовыя абмежаванні на сустрэчы з сынам. Суд пастанавіў, што выхоўваць дзяцей будзе маці. Бацьку было забаронена набліжацца да іх, а сустракацца дазволена толькі ў публічных месцах і пад наглядам.

Бацька хацеў мець такое самае, як і маці, права выхоўваць сваіх дзяцей.

На сустрэчы прысутнічалі дзяржаўны куратар, прызначаны, каб кантраляваць сустрэчу бацькі і сына.

Вядома, што гэты куратар знайшоў бацьку і сына, якія выпілі атруты, у ванным пакоі гульнявога пакоя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0