Аляксандр Лукашэнка 27 лістапада падпісаў указ аб узнагароджанні 134 чалавек.

Сярод тых, хто атрымаў ордэн Пашаны — Ірына Абельская, а ордэн Айчыны ІІІ ступені — Уладзімір Макей.

Паводле ўказу, узнагароды далі «за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смелыя і рашучыя дзеянні ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця, вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне аўтарытэту і іміджу Беларусі на міжнароднай арэне, развіццё заканадаўства і парламентарызму, беларускай журналістыкі» і іншае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0