З 1 снежня ўступае ў сілу абавязковая ідэнтыфікацыя інтэрнэт-карыстальнікаў на беларускіх сайтах.

За тыдзень да гэтага ўрад апублікаваў адпаведнае палажэнне (PDF), у якім тлумачыцца, якім чынам будзе адбывацца гэта ідэнтыфікацыя:

«Уладальнік інтэрнэт-рэсурсу ажыццяўляе актывацыю ўліковага запісу карыстальніка шляхам адпраўкі кода актывацыі ў смс-паведамленні на ўказаны пры запаўненні карыстальніцкай дамовы нумар мабільнага тэлефона карыстальніка ці з выкарыстаннем іншых ідэнтыфікацыйных дадзеных і тэхнічных сродкаў, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць асобу карыстальніка».

Пра смс-паведамленне ўсё зразумела — карыстальнік атрымлівае код і ўводзіць яго на сайце.

Але што такое «іншыя тэхнічныя сродкі»? Афіцыйна дакумент пакуль не патлумачаны, але начальніца ўпраўлення прававога забеспячэння і катроля за выкананнем заканадаўства Міністэрства інфармацыі Вікторыя Мялешка дала сваю інтэрпрэтацыю.

«Пастанова Саўміна дапускае выкарыстанне і іншых спосабаў, якія дазваляюць у выпадку чаго вызначыць каментатара. Па словах Вікторыі Мялешкі, гэта можа быць, скажам, акаўнт у сацыяльнай сетцы», — гаворыцца ў каментары «СБ. Беларусь сёння».

Атрымаць аператыўнае тлумачэнне Міністэрства інфармацыі не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?