Ільгам Валіеў пасля траўмапункта. Фота з яго фэйсбука.

Артыст, які выконваў галоўную ролю (салдата Хасэ), парваў шчаку падчас паядынку з «тарэадорам» у трэцім акце оперы.

«Усе бойкі і трукі нам ставіў прафесійны каскадзёр і майстар па рукапашным баі, — распавёў у сацсетках сам Валіеў. — Усё было даведзена да аўтаматызму … Заўсёды бойкі праходзілі без крыві. Але гэтым разам нешта пайшло не так: я атрымаў траўму, пашкоджаны вусны».

Па словах спевака, доктар опернага ў антракце аказала яму дапамогу, і ён працягнуў спяваць на сцэне. Многія гледачы так і не зразумелі, што нешта не так.

Як паведамілі дактары, спявак два тыдні не зможа выступаць і нават распявацца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру