eldesconcierto.cl

У Чылі міністр унутраных спраў Андрэс Чадвік зламаў руку, зваліўшыся на лесвіцы ў прэзідэнцкім палацы Ла-Манеда ў Сант'яга 27 лістапада. Пра гэта паведамляе газета El Desconcierto.

Пасля падзення ён працягнуў працаваць, бо ў яго была прызначаная сустрэча з прэзідэнтам Себасцьянам Піньера. Тым не менш ўвечары яго калегі настаялі на тым, каб ён звярнуўся па медыцынскую дапамогу.

У міністра дыягнаставалі пералом правай рукі, мікратрэшчыны ў левай руцэ, вывіх шчыкалаткі і некалькі ўдараў. Кіраўніку МУС наклалі дзве фіксуючыя павязкі. Дактары вырашаюць пытанне аб неабходнасці аперацыі.

Мяркуецца, што Чадвік упаў на лесвіцы, калі глядзеў у свой мабільны тэлефон.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру