Польскі рытэйлер дзіцячага адзення CDRL S.A. збіраецца набыць 90% акцый беларускай гандлёва-прамысловай групы West Ost Union, што валодае ў Беларусі сеткай крам «Буслiк». Гэта вынікае з паведамлення польскага акцыянернага таварыства, апублікаванага на сайце Варшаўскай фондавай біржы, піша  belretail.by.

У паведамленні гаворыцца, што CDRL S.A. падчас перамоваў з прадаўцамі — Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця і чатырма фізічнымі асобамі — узгодненыя ўмовы пакупкі 90% акцый West Ost Union. Агульны кошт акцый складае $ 6,39 млн. Яна будзе выплачана на падставе дагавора куплі-продажу акцый, які будзе заключаны пасля атрымання згоды МАРГ Рэспублікі Беларусі.

Кампанія West Ost Union валодае 46 магазінамі ў Беларусі, з іх 17 у самім Мінску. У сетцы прадаюцца ўсе групы прадуктаў для дзяцей ад нараджэння да 12 гадоў, уключаючы дзіцячае харчаванне, падгузнікі, аксэсуары для нованароджаных, дзіцячую касметыку, дзіцячыя калыскі, вопратку, абутак, цацкі, казкі і вучэбную літаратуру.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру