У Кобрыне праваахоўнікі высвятляць асобу мужчыны, які выкраў скрыню з ахвяраваннямі на лячэнне пяцігадовай дзяўчынкі, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Інцыдэнт адбыўся 20 лістапада каля 14.00 у гандлёвым цэнтры «Палессе». Малады мужчына ўзяў скрыню з грашыма, што стаяла ля ўваходу ў гандлёвую залу і збег. Паводле непацверджаных звестак, там знаходзілася каля 70 рублёў. Супрацоўнікі міліцыі спрабуюць высветліць асобу зламысніка па запісах камер відэаназірання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0