Следства выставіла абвінавачванні 12 украінскім маракам, затрыманым расійскімі памежнікамі ў Керчанскім праліве, паведаміла упаўнаважаны па правах чалавека ў Крыме Людміла Лубіна.

Іх абвінавацілі ў незаконным перасячэнні мяжы, учыненым групай асоб паводле папярэдняй змовы. 27 лістапада суд Сімферопаля арыштаваў 12 маракоў.

Па справе аб незаконным перасячэнні мяжы 27 лістапада ў Керчы таксама арыштавалі трох маракоў, параненых пры затрыманні. Ці выстаўленыя ім абвінавачванні, Лубіна не ўдакладніла.

28 лістапада суд у Сімферопалі разгледзіць пытанне аб арышце яшчэ дзевяці ўкраінскіх маракоў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0