Сёння стала вядома, што расстраляны яшчэ адзін з «чорных рыэлтараў» Ігар Гершанкоў. У Магілёўскім абласным судзе яго маці пацвердзілі, што прысуд прыведзены ў выкананне, паведамляе spring96.org

Учора стала вядома, што выкананы смяротны прысуд у дачыненні да Сямёна Беражнога. І Гершанкоў, і Беражны былі асуджаныя да смяротнага пакарання Магілёўскім абласным судом 21 ліпеня 2017 года. 

Тады ж Таццяна Гершанкова была асуджана на 24 гады калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, а Барыс Калеснікаў — 22 гады і 1 месяц калоніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Улетку Ігар Гершанкоў абвяшчаў галадоўку, дамагаючыся права на перапіску. 

Зламыснікі дзейнічалі ў 2009—2015 гадах, нагадвае TUT.BY. Яны пераконвалі ўласнікаў кватэр прадаць маёмасць, а пасля гэтага забівалі іх. На могілках у Магілёўскай вобласці было знойдзена шэсць пахаванняў і яшчэ тры ямы, прыгатаваныя для будучых ахвяр. Некаторых, як прагучала падчас судовага пасяджэння, закопвалі жыўцом: чалавек у гэты час спаў пад уздзеяннем гарэлкі і клафеліну.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру