ЧС па футболе ў 2018 годзе прайшоў у Расіі, у 2022 г. пройдзе ў Катары, а ў 2026 г. у ЗША, Канадзе і Мексіцы. Фота kremlin.ru

Віцэ-прэзідэнт ФК «Шахцёр» і прэзідэнт ХК «Данбас» Барыс Калеснікаў прапанаваў правесці чэмпіянату свету па футболе ў 2030 г. адразу ў трох краінах: Украіне, Польшчы і Беларусі, піша Tribuna.com.

«Напрыклад, як было ў Львове. Да Еўра-2012 гэта быў неблагі горад. Але такіх гарадоў і ў Заходняй Еўропе вельмі шмат. А такая падзея, як Еўра-2012, прынесла Львову сусветную славу.

Калі ўжо казаць пра падобную ініцыятыву, а войнаў бясконцых не бывае, то можна правесці чэмпіянат свету па футболе ў трох краінах — Украіна, Беларусь, Польшча», — сказаў ён.

У 2022 г. ЧС пройдзе ў Катары, у 2026 г. у ЗША, Канадзе і Мексіцы.

Раней жаданне правесці чэмпіянат свету — 2030 выказала Англія, сумесна Уругвай/Аргенціна/Парагвай, сумесна Паўднёвая Карэя/Паўночная Карэя/Японія, а таксама Кітай і Егіпет.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру