Лу Гуан

Фота: TWITTER/徐小莉

Падчас паездкі па Кітаі знік фатограф Лу Гуан, чые працы тройчы атрымлівалі прэстыжную ўзнагароду World Press Photo. Яго жонка Сюй Сяолі лічыць, што мужа таемна арыштавалі супрацоўнікі кітайскай дзяржаўнай бяспекі

Як распавяла Reuters Сюй Сяолі, фатографа, які жыве ў Нью-Ёрку, запрасілі ў канцы кастрычніка прыняць удзел у выставе ў горадзе Урумчы ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне. Апошні раз, па словах жонкі, Лу Гуан выходзіў на сувязь 3 лістапада.

Як распавяла Сюй Сяолі, ёй удалося звязацца з жонкай чалавека, які запрасіў Лу Гуана ва Урумчы, якая паведаміла, што абодвух мужчын забралі супрацоўнікі дзяржбяспекі.

Улады Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна сітуацыю са зніклым фатографам не каментуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0